АЎТАМАТЫЗАВАНАЯ ГЕНЕРАЦЫЯ АЛФАВІТНА-ПРАДМЕТНАГА ПАКАЗАЛЬНІКА УНІВЕРСАЛЬНАЙ ДЗЕСЯТКОВАЙ КЛАСІФІКАЦЫІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Аннотация
Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) з’яўляецца міжнароднай класіфікацыйнай сістэмай, якая адпавядае найбольш істотным патрабаванням да класіфікацый: міжнароднасць, універсальнасць, пашыральнасць. Табліцы УДК былі перакладзены і апублікаваны цалкам ці часткова на больш чым 40 мовах, а выкарыстоўваецца УДК прыкладна ў 130 краінах свету. На тэрыторыі Беларусі УДК дзейнічае на працягу апошніх 50 гадоў. Аднак толькі ў 2016 г. з’явілася афіцыйнае выданне УДК на беларускай мове. Алфавітна-прадметны паказальнік (АПП), які складае больш за чвэрць выдання, быў падрыхтаваны пры дапамозе алгарытму, які аўтаматызаваў працэс яго стварэння. У артыкуле падрабязна апісваецца падыход да аўтаматызаванага стварэння АПП беларускамоўнага выдання УДК. Разглядаюцца патрабаванні да АПП, параўноўваюцца фарматы АПП, выкарыстаныя ў выданнях УДК розных краін. Таксама апісваюцца электронныя лінгвістычныя рэсурсы, неабходныя для аўтаматызаванай генерацыі АПП, прыводзіцца падрабязны пакрокавы алгарытм. У якасці падцверджання працаздольнасці і карэктнасці працы дадзенага алгарытму прыводзіцца распрацаваны праграмны прататып сістэмы генерацыі АПП УДК. Дадзены прататып быў непасрэдным чынам выкарыстаны пры стварэнні АПП першага выдання Універсальнай дзесятковай класіфікацыі на беларускай мове.
Для цитирования:
Лысы С.І., Станіславенка Г.Р., Гецэвіч Ю.С. АЎТАМАТЫЗАВАНАЯ ГЕНЕРАЦЫЯ АЛФАВІТНА-ПРАДМЕТНАГА ПАКАЗАЛЬНІКА УНІВЕРСАЛЬНАЙ ДЗЕСЯТКОВАЙ КЛАСІФІКАЦЫІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Информатика. 2018;15(2):45-54.
For citation:
Lysy S.I., Stanislavenka H.R., Hetsevich Yu.S. AUTOMATED ALPHABETIC SUBJECT INDEX GENERATION FOR UNIVERSAL DECIMAL CLASSIFICATION IN BELARUSIAN. Informatics. 2018;15(2):45-54. (In Russ.)