Апрацоўка натуральнай мовы як аснова метадаў і алгарытмаў маўленчага ўзаемадзеяння камп’ютарных сістэм і чалавека
Аннотация
Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення (https://ssrlab.by/) была заснавана ў 1974 годзе пад кіраўніцтвам Б. М. Лабанава як аддзел Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута сувязі (ЦНДІС), а з 1986 года як лабараторыя Інстытута тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Даследаванні лабараторыі 60-х гадоў былі накіраваны на распрацоўку агульных прынцыпаў аналізу маўленчых сігналаў і вылучэння інфарматыўных прыкмет, якія дазволілі б прадставіць бесперапынны маўленчы сігнал паслядоўнасцю фанетычных прыкмет. У 2000–2010 гадах былі прадстаўлены новая мультыхвалѐвая мадэль сінтэзу маўлення па тэксце – «Мультыфон» і яе праграмная рэалізацыя, а таксама праграмныя сродкі кланіравання фанетычных і інтанацыйных характарыстык маўлення чалавека – «ФонаКланатар» і «ІнтаКланатар». З пачатку 2010-х гадоў значнай часткай сталі ініцыяваныя Ю. С. Гецэвічам даследаванні, звязаныя з развіццѐм камп’ютарных метадаў па апрацоўцы тэкставай інфармацыі для сінтэзу і распазнавання маўлення. У 2013 годзе паводле прапановы Б. М. Лабанава Ю. С. Гецэвіч быў прызначаны загадчыкам лабараторыі і з’яўляецца яе кіраўніком у цяперашні час.
Об авторах
Ю. С. ГецэвічБеларусь
Гецэвіч Юрась Станіслававіч - загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення,
кандыдат тэхнічных навук, дацэнт
Б. М. Лабанаў
Беларусь
Лабанаў Барыс Мяфодзьевіч - галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення, доктар тэхнічных навук
Я. С. Зяноўка
Беларусь
Зяноўка Яўгенія Сяргееўна - малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення
Д. I. Латышэвіч
Беларусь
Латышэвіч Давід Іосіфавіч - малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення
Рецензия
Для цитирования:
Гецэвіч Ю.С., Лабанаў Б.М., Зяноўка Я.С., Латышэвіч Д.I. Апрацоўка натуральнай мовы як аснова метадаў і алгарытмаў маўленчага ўзаемадзеяння камп’ютарных сістэм і чалавека. Информатика. 2025:49-56.