Preview

Информатика

Расширенный поиск

Мадэль аўтаматызаванай ідэнтыфікацыі амографаў для беларускай мовы

https://doi.org/10.37661/1816-0301-2023-20-4-87-100

Аннотация

Мэты. Мэтай працы з’яўляецца апісанне прататыпнай сістэмы для аўтаматызаванага здымання аманіміі ў электронных тэкстах на беларускай і рускай мовах. Гэта звязана з актуальнай праблемай аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў на марфалагічным узроўні, працэс якой ускладняецца флектыўнасцю беларускай мовы з разнастайнай і багатай сістэмай марфалагічных характарыстык часцін мовы.

Метады. У працы выкарыстоўваюцца правілавыя метады ідэнтыфікацыі амаграфіі і метады, заснаваныя на ведах.

Вынікі. Прапанаваны метады і падыходы для праектавання сістэм аўтаматычнага вызначэння амографаў. Падрабязна прадстаўлены метад, заснаваны на ведах, на аснове якога распрацаваны пакрокавы алгарытм ідэнтыфікацыі амографаў і рэалізаваны эфектыўны і хуткадзейны прататып для іх здымання на рускай і беларускай мовах.

Заключэнне. Прадстаўлены працоўны прататып пошуку амографаў, які з’яўляецца першым рэсурсам па здыманні шматзначнасці для беларускай мовы ў адкрытым доступе.

Для цитирования:


Гецэвіч Ю.С., Зяноўка Я.С., Латышэвіч Д.І., Бакуновіч А.А., Драгун А.Я., Казлова М.А. Мадэль аўтаматызаванай ідэнтыфікацыі амографаў для беларускай мовы. Информатика. 2023;20(4):87-100. https://doi.org/10.37661/1816-0301-2023-20-4-87-100

For citation:


Hetsevich Yu.S., Zianouka Ya.S., Latyshevich D.I., Bakunovich A.A., Drahun A.Ya., Kazlova M.A. A model of homographs automatic identification for the Belarusian language. Informatics. 2023;20(4):87-100. (In Bel.) https://doi.org/10.37661/1816-0301-2023-20-4-87-100

Просмотров: 230


Creative Commons License
Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.


ISSN 1816-0301 (Print)
ISSN 2617-6963 (Online)