Preview

Информатика

Расширенный поиск

Праектаванне беларуска- і рускамоўных натуральна-маўленчых інтэрфейсаў для даведкавых сістэм

https://doi.org/10.37661/1816-0301-2021-18-4-40-52

Полный текст:

Аннотация

М э т ы. Галоўнай мэтай працы з’яўляецца даследаванне натуральна-маўленчых карыстальніцкіх інтэрфейсаў, а таксама стварэнне прататыпу такога інтэрфейсу на прыкладзе двухмоўнай пытальна-адказнай

дыялогавай  сістэмы  з  выкарыстаннем  рускай  і  беларускай  моў.  Натуральна-маўленчыя інтэрфейсы даследуюцца з пункту гледжання выкарыстання натуральнай мовы для арганізацыі дыялогу карыстальніка з камп’ютарнай сістэмай. Пры гэтым абмяркоўваюцца асноўныя складанасці, звязаныя з неадназначнасцю натуральнай мовы і неадпаведнасцю магчымасцей рэалізацыі натуральна-маўленчага інтэрфейсу спадзяванням карыстальніка.

М е та д ы. Прыводзяцца асноўныя прынцыпы мадэлявання натуральна-маўленчага карыстальніцкага інтэрфейсу. Будучы інтэлектуальнай сістэмай, у якасці асноўных сваіх кампанентаў ѐн мае базу ведаў, машыну  апрацоўкі  ведаў  і  карыстальніцкі  інтэрфейс.  Кампаненты  сістэмы  распазнавання  і сінтэзу маўлення па тэксце робяць натуральна-маўленчы інтэрфейс яшчэ больш зручным для карыстальніка.

В ы н ік і. Прадстаўлена апісанне прататыпа інтэрфейсу натуральнай мовы для інтэлектуальнай пытальна-адказнай сістэмы. Мадэль прататыпа ўключае ў сябе беларускую і рускую версіі падсістэмы («маўленне ў тэкст» і «тэкст у маўленне»), генерацыю адказаў у выглядзе натуральнай мовы і фармальнага тэксту. Дадатковы кампанент – падача на ўваход сістэмы чалавечага маўлення. Некаторыя дадзеныя, неабходныя для распазнавання натуральнага маўлення, захоўваюцца ў базе ведаў альбо ствараюцца на аснове існуючых ведаў. Сінтэз беларускага і рускага маўлення з'яўляецца неабходным для таго, каб зрабіць інтэрфейс на натуральнай мове больш зручным для карыстальнікаў.

З а к л ю ч э н н е. Прадстаўлена паслядоўнасць даследавання і праектавання натуральна-маўленчых карыстальніцкіх інтэрфейсаў. Прыводзіцца апісанне прататыпа інтэрфейсу натуральнай мовы для інтэлектуальнай пытальна-адказнай сістэмы.

Для цитирования:


Гецэвіч Ю.С., Дзенісюк Д.А., Гецэвіч С.А., Кайгародава Л.І., Нікалаенка К.А. Праектаванне беларуска- і рускамоўных натуральна-маўленчых інтэрфейсаў для даведкавых сістэм. Информатика. 2021;18(4):40-52. https://doi.org/10.37661/1816-0301-2021-18-4-40-52

For citation:


Hetsevich S.A., Dzenisyk D.A., Hetsevich Yu.S., Kaigorodova L.I., Nikalaenka K.A. Design of Belarusian and Russian natural language interfaces for online help systems. Informatics. 2021;18(4):40-52. (In Bel.) https://doi.org/10.37661/1816-0301-2021-18-4-40-52

Просмотров: 581


Creative Commons License
Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.


ISSN 1816-0301 (Print)
ISSN 2617-6963 (Online)